"Восеньскі кірмаш"

15.11.2017 09:24

      У  беларускага народа  ёсць традыцыя : восенню , пасля збору ураджаю праводзіць кірмаш. Такія восеньскія кірмашы праводзіліся у гарадах і буйных вёсках . Кожны год восеньскія кірмашы праводзяцца у нашым горадзе. У рамках знаёмства з традыцыямі беларускага народа у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў "Восеньскі кірмаш". Удзельнікамі забавы балі выхаванцы сярэдніх групп, педагогі і бацькі. Дзеці падрыхтавалі  беларускія народныя танцы і песні, гулялі ў беларускія гульні, расказвалі прыказкі і прымаўкі пра працу, чыталі вершы на роднай мове, удзельнічалі у тэатралізаваным прадстаўленні, героямі якога былі гаспадар з гаспадыняй, кум з кумою, цыганка. Бацькі падрыхтавалі смачныя пачастункі. Дзеці разам з бацькамі стварылі падзелкі з прыроднага матэрыялу. Яшчэ два тыдні пасля правядзення забавы будз працаваць выстава сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў "Шчодрая восень". (Фота ў галерэі)